Ініцыятыва @dzechat працягвае напаўняць віртуальны Музэй сьцягоў, у якім сабраныя сьцягі гарадзкіх раёнаў, рэгіёнаў, дыяспараў, якія былі створаныя ў Беларусі за месяцы пратэстаў.
Там знаходзіцца цяпер 650 сьцягоў беларускіх гарадоў, вёсак, раёнаў, вуліц і двароў.
Сьцягі раёнаў пачалі стварацца ў Менску ўжо ў першыя тыдні пасьля выбараў 9 жніўня. Гэтаму спрыяла ўзьнікненьне мноства дваровых чатаў у сацыяльнай сетцы Тэлеграм.
За аснову ўсіх сьцягоў узяты нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, які ў часы выбарчай кампаніі і падчас пасьлявыбарчых пратэстаў зрабіўся сымбалем пратэставага руху.
На штонядзельныя маршы пратэсту жыхары раёнаў Менску і іншых гарадоў Беларусі пачалі выходзіць са сваімі сьцягамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Адкрыўся онлайн-музэй сьцягоў гарадзкіх раёнаў, рэгіёнаў, дыяспараў