Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрыўся онлайн-музэй сьцягоў гарадзкіх раёнаў, рэгіёнаў, дыяспараў


Сьцягі раёнаў, рагіёнаў, дыяспараў на dze.chat
Сьцягі раёнаў, рагіёнаў, дыяспараў на dze.chat

На інтэрнэт-рэсурсе dze.chat адкрыўся віртуальны музэй сьцягоў гарадзкіх раёнаў, рэгіёнаў, дыяспараў, якія былі створаныя ў Беларусі за месяцы пратэстаў.

Сьцягі раёнаў пачалі стварацца ў Менску ўжо ў першыя тыдні пасьля выбараў 9 жніўня. Гэтаму спрыяла ўзьнікненьне мноства дваровых чатаў у сацыяльнай сетцы Тэлеграм.

За аснову ўсіх сьцягоў узяты нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, які ў часы выбарчай кампаніі і падчас пасьлявыбарчых пратэстаў стыхійна зрабіўся сымбалем пратэставага руху.

На штонядзельныя маршы пратэсту жыхары раёнаў Менску і іншых гарадоў Беларусі пачалі выходзіць са сваімі сьцягамі.

Пазьней зьявіліся сьцягі і ў беларусаў замежжа — па краінах пражываньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG