«Мы сталі нябачнымі, але нас усё адно большасьць». У парку Горкага зьявілася пратэставая інсталяцыя

У сталічным парку Горкага на парэнчах мастка каля плянэтарыю зьявілася жаночае адзеньне з чырвонымі плямамі і нашытымі жоўтымі зоркамі, паведаміў Tut.by.

На зорках напісаныя лічбы 23.34 — гэта нумар артыкула Адміністрацыйнага кодэксу, паводле якога асудзілі тысячы ўдзельнікаў пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

Такім чынам арганізатары акцыі праводзяць паралель паміж падзеямі часоў Другой усясьветнай вайны на тэрыторыі Беларусі і падзеямі, што адбываюцца цяпер.

«Нас зьбіваюць, даюць суткі і вялізныя штрафы, але мы ўсё роўна ёсьць. Мы сталі нябачнымі, але нас усё адно большасьць».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусцы са Швайцарыі, якая падняла балаклаву на сілавіку, пагражае 30 месяцаў турмы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–сьнежань 2020. Мы — сьведкі.„Таварыш з аўтаматам зьвяртаўся да нас «бандыты»“. АБНАЎЛЯЕЦЦА