Пад дзеяньне закону падпадаюць ня толькі амэрыканцы, а «любы чалавек, які ажыцьцяўляе плян з мэтай паўплываць на буйныя міжнародныя спаборніцтвы, выкарыстоўваючы забароненыя прэпараты або мэтады».
Гэта могуць быць чыноўнікі, трэнэры, мэдыкі, што маюць адносіны да спаборніцтваў, у якіх удзельнічаюць амэрыканскія спартоўцы. Злачынцам пагражае да дзесяці гадоў турмы, да мільёна даляраў штрафу, канфіскацыя маёмасьці, якая знаходзіцца ў ЗША.
16 лістапада «антыдопінгавы закон Родчанкава» ўхваліў Сэнат Кангрэсу.
Усясьветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) заявіла, што закон можа падарваць міжнародную сыстэму антыдопінгавага кантролю.
Аднак у амэрыканскай антынаркатычнай управе пры Белым Доме адказалі, што рэакцыя WADA на расейскі допінгавы скандал падарвала веру ў глябальную сыстэму антыдопінгавага кантролю.
Рыгор Родчанкаў, імем якога названы закон, быў кіраўніком маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі. Ён раскрыў маштабнае ўжываньне допінгу расейскімі спартоўцамі пры спрыяньні ўладаў Расеі на буйных спаборніцтвах, у тым ліку на Алімпіядзе 2014 году ў Сочы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі фонд спартовай салідарнасьці прафінансаваў зборы лёгкаатлеткам, пазбаўленым дзяржаўных стыпэндыяў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэмпіён сьвету па кікбоксінгу і тайскім боксе пакінуў Беларусь з прычыны крымінальнага перасьледу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства юстыцыі ЗША не знайшло доказаў парушэньняў на выбарах