Дакумэнт прапануе ўвесьці абмежаваньні супраць кампаній, якія ставяць зварачнае абсталяваньне на судны, задзейнічаныя ў кладцы труб або ў іх мадэрнізацыі. Акрамя таго, пашыраюцца санкцыі на кампаніі, якія прапаноўваюць страхавыя і сэртыфікацыйныя паслугі ўдзельнікам праекту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША пашыраць санкцыі супраць «Паўночнага патоку — 2»Абаронны бюджэт ЗША абавязковы для прыняцьця, таму ў яго часта ўключаюцца палажэньні, якія ня маюць непасрэднага дачыненьня да фінансаваньня вайскоўцаў.
У ходзе абмеркаваньня дакумэнту кангрэсмэны выключылі прыняцьце з прычыны «Паўночнага патоку — 2» санкцый супраць ураду Нямеччыны, куды пракладваецца газаправод, і іншых краін Эўразьвязу ды Швайцарыі, Нарвэгіі і Вялікай Брытаніі, паведамляе Deutsche Welle. Акрамя таго, дакумэнт дазваляе прэзыдэнту ЗША часткова адмовіцца ад санкцый, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца Эўракамісіі: «Паўночны паток — 2» — палітычны праектЗлучаныя Штаты лічаць праект будаўніцтва «Паўночнага патоку» палітычным, накіраваным на тое, каб узмацніць ціск на Ўкраіну, празь якую Расея цяпер экспартуе газ, і пабольшыць залежнасьць Эўропы ад расейскага газу. Такой самай думкі прытрымліваюцца многія краіны ЭЗ. Улады Нямеччыны па-ранейшаму выступаюць за дабудаваньне газаправоду. Расейскія ўлады сьцьвярджаюць, што праект гэты выключна эканамічны.