Акрамя таго, у першым чытаньні ўхваленыя папраўкі, якія дазваляюць вярнуць у эфір трансьляцыі расейскіх каналаў.
Афіцыйны статус азначае ў прыватнасьці, што дзяржаўныя служачыя павінны будуць прадастаўляць інфармацыю і адказваць на запыты грамадзян на расейскай мове. Прынятыя ў чацьвер папраўкі гэтак жа абавязваюць дубляваць на расейскай інструкцыі для лекаў.
У выпадку канчатковага прыняцьця закон дазволіць трансьляваць у рэспубліцы расейскія тэлеканалы, трансьляцыя якіх была забароненая ў 2018 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кішынэве пратэстуюць супраць законапраекту аб спэцслужбеЗаконапраекты ініцыяваныя партыяй сацыялістаў, ад якой абраны дзеючы прэзыдэнт краіны Ігар Дадон. За прыняцьце законапраектаў прагаласавала мінімальная большасьць — 51 з 101 дэпутата. Супраць выступіла парлямэнцкая апазыцыя і абраная прэзыдэнтка Мая Санду.
У лістападзе ў Малдове прайшлі прэзыдэнцкія выбары, на іх перамагла Санду. Па выніках другога тура яна набрала 57,7 адсотка галасоў. Дадон набраў 42 адсоткі, яго паўнамоцтвы мінаюць 23 сьнежня.