«Пад прыцэлам ваеннай актыўнасьці знаходзяцца ня толькі нацыянальныя інтарэсы Беларусі. У гэтым кантэксьце варта разглядаць і заяву NATO аб распрацоўцы новай стратэгічнай канцэпцыі: думаю, ужо ўсім ясна, супраць каго і супраць чаго яна будзе накіраваная», — цытуе выданьне Лукашэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: NATO стварае групоўку для захопу заходніх беларускіх зямель«Супраць, трэба меркаваць, АДКБ і Расеі. А калі адкінуць фальшывы сорам фармулёвак — супраць Уладзіміра Пуціна», — ня ўтойвае іроніі спэцыяльны карэспандэнт газэты і даўні прадстаўнік крамлёўскага пулу Андрэй Калесьнікаў.
Далей ён піша, што «нечакана Лукашэнка пачаў апісваць шматмесячныя пратэсты супраць яго асабіста ў ягонай уласнай (як яму здаецца) краіне. Ён да гэтага часу неўвядальны, гэты магутны стары», — адзначае журналіст.
«Беларусь у 2020 годзе адчувае на сабе адкрытае ўмяшаньне ва ўнутраныя справы, у тым ліку праз правакаваньне грамадзянскай незадаволенасьці. Нам прапануецца памяняць уладу, законы і сацыяльныя арыентыры, у адваротным выпадку пагражаюць задушыць санкцыямі, разбурыць эканоміку і інфраструктуру, зьмяніць маральныя асновы нашага грамадзтва», — цытуе выданьне Лукашэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў пра «ашалелыя паводзіны Польшчы і краін Балтыі» ў дачыненьні да БеларусіКалесьнікаў працягвае, што чамусьці Лукашэнку цяжка прызнаць: беларускі народ зусім не прымае яго са сваіх «глыбока асабістых прычынаў» і, магчыма, нават усё ж вытрываў бы зноў, але былі драматычныя падзеі 9-12 жніўня, пасьля чаго — не, не стрываў.
«Асабліва зьвяртаюць на сябе ўвагу літаральна ашалелыя паводзіны Польшчы і краін Балтыі супраць Беларусі. Прычым мы выразна бачым, што іх дзеяньні забясьпечваюць рэалізацыю ўласных інтарэсаў і накіраваныя на павышэньне сваёй значнасьці ў Эўразьвязе. Мы абавязкова павінны сустрэцца і, улічваючы ўрокі апошніх падзеяў, абмеркаваць пэрспэктывы нашых дзеяньняў, каб гэтага не дапусьціць наперад ва ўсіх краінах. Нікому нельга самазаспакойвацца», — працягвае цытаваць Лукашэнку журналіст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці зробіць Лукашэнка Беларусь турмой і як да гэтага паставіцца ПуцінЯк адзначае Андрэй Калесьнікаў, Уладзімір Пуцін быў акуратны, барацьбы Аляксандра Лукашэнкі зь яго народам не падтрымліваў, хоць «з апантанымі паводзінамі» заходніх краін згадзіўся. І прыводзіць цытату з Пуціна:
«Турбуе сапраўды ўмяшаньне звонку: фінансавае падсілкоўваньне, інфармацыйнае суправаджэньне, палітычная падтрымка і гэтак далей. Трэба даць магчымасьць, урэшце, народам самім разабрацца з пытаньнямі, якія для іх асабліва цікавыя...»
Вось тая фраза — трэба даць магчымасць народам самім разабрацца ў сытуацыі — прысуд уладзе Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі, робіць выснову журналіст крамлёўскага пулу. Спадар Пуцін выказаўся і нават больш пэўна, канстатуе ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль пакуль не атрымаў гарантый ад Захаду для ўмяшаньня ў беларускую сытуацыю, — СівіцкіІзноў цытата з прамовы Пуціна: «Я вельмі спадзяюся на тое, што беларускаму народу хопіць палітычнай сталасьці для таго, каб спакойна, без усялякіх рэзкіх рухаў выстраіць і дыялёг з усімі палітычнымі сіламі, і вырашыць усе свае ўнутраныя пытаньні самім, без усякага ціску і без усялякага ўмяшаньня звонку. Не сумняваюся зусім, што гэта атрымаецца, у тым ліку маючы на ўвазе і палітычны досьвед прэзыдэнта Беларусі».
Гэта значыць, Пуцін каторы ўжо раз прапанаваў Лукашэнку сысьці спакойна і не цягнуць з гэтым, падсумовае Андрэй Калесьнікаў.