У сеціве зьявілася відэа з камэр сілавікоў, якія стаялі ў ачапленьні Палаца незалежнасьці падчас «Маршу новай Беларусі» 23 жніўня.
На відэа чуваць, як Лукашэнка сам загадвае «прыбраць» людзей, што заставаліся каля ачапленьня. Таксама можна пачуць рэакцыю саміх сілавікоў на тое, што Лукашэнка выйшаў з аўтаматам і ўзброіў свайго сына Мікалая.
Гэта ўжо трэцяе відэа з камэр сілавікоў, апублікаванае абʼяднаньнем сілавікоў Беларусі By_pol.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявілася сьведчаньне, як сілавікі зьбіваюць затрыманых у аўтазаку. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гранаты рыхтуйце, гранаты-гранаты!» Зьявілася новае відэа з камэры сілавікоўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны адзін аднаго фіксуюць, зьбіраюць кампрамат». Былы сьледчы пра відэа з аўтазака