Праезд у Менску падаражэе 9 сьнежня

У цягніку менскага мэтро

Зь серады, 9 сьнежня, адна паездка ў грамадзкім транспарце сталіцы стане даражэйшай на 10 капеек. На 1 капейку за кілямэтар падаражэе праезд у прыгарадных аўтобусах.

Гэта вынікае з афіцыйна апублікаваных рашэньняў Менгарвыканкаму.

Адна паездка будзе каштаваць

  • у аўтобусах, тралейбусах, трамваях, электробусах — 75 капеек;
  • у мэтро — 80 капеек;
  • у экспрэсных аўтобусах — 90 капеек.

Праезд у прыгарадных маршрутах падаражэе на 1 капейку за кілямэтар:

  • 9 капеек за км на звычайным рэйсе,
  • 11 капеек на хуткасным і дадатковым,
  • 12 капеек на экспрэсным.

Да 70 капеек ужо паднялі кошт паездкі ў гарадзкім транспарце ў Берасьці, Віцебску, Гомлі і Горадні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падаражэў праезд яшчэ ў дзьвюх абласьцях і Віцебску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Працяглы спад, падзеньне ВУП і даходаў насельніцтва. І гэта аптымістычны варыянт», — прагноз эканаміста