Генэральны сакратар NATO заклікаў Расею паважаць права беларусаў вызначаць сваю будучыню

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

Сытуацыя ў Беларусі стала адной з тэмаў пасяджэньня міністраў замежных спраў дзяржаў-чальцоў NATO 2 сьнежня.

Пра гэта паведаміў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг на прэс-канфэрэнцыі, якая трансьлявалася на сайце арганізацыі.

«І Менск, і Масква павінны паважаць права беларускага народа вызначаць сваю ўласную будучыню — праз інклюзіўны палітычны дыялёг», — адзначыў генэральны сакратар NATO.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: NATO стварае групоўку для захопу заходніх беларускіх зямель
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны сакратар NATO: Расея не павінна ўмешвацца ў дэмакратычныя працэсы ў Беларусі