Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас, выступаючы 2 сьнежня з прывітальным словам на адкрыцьці 18-га Менскага форуму, паведамляе Deutsche Welle. Сёлета праз пандэмію форум, адна з найбольш аўтарытэтных і прадстаўнічых пляцовак для дыялёгу пра Беларусь, праходзіць у онлайн-рэжыме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрадэпутаты рэзка асудзілі сытуацыю ў Беларусі і заклікалі да пашырэньня санкцыйПаводле Мааса, крызіс апошніх месяцаў карэнным чынам зьмяніў Беларусь: старая сыстэма захісталася, новыя структуры растуць і ўмацоўваюцца. Нямецкі міністар паабяцаў таксама, што Бэрлін і Брусэль будуць падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасьць ня толькі на словах, і згадаў у гэтым кантэксьце навучаньне для журналістаў, стыпэндыі для студэнтаў і дапамогу грамадзянскім актывістам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Францыя, Нямеччына і Польшча заклікалі да новых выбараў у Беларусі і выказалі гатоўнасьць да далейшых санкцыяўУ сваю чаргу, польскі міністар замежных спраў Зьбігнеў Раў, зьвяртаючыся да ўдзельнікаў форуму празь відэасувязь, адзначыў, што падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасьці — гэта абавязак эўрапейцаў, але лёс краіны павінны вырашаць самі беларусы, у тым ліку тыя, хто вымушана апынуўся за мяжой. Аптымальным пераходам да дэмакратычнай дзяржавы польскі палітык назваў перамовы з удзелам апазыцыі.