На 2 сьнежня трое журналістаў чакаюць судоў у крымінальных справах, двое — у адміністрацыйных, трое адбываюць адміністрацыйны арышт, піша БелаПАН.
Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова (абедзьве — тэлеканал «Белсат», абвінавачваюцца паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак);
Кацярына Барысевіч (Tut.by, абвінавачваецца паводле арт. 178 КК у выдаваньні мэдыцынскай тайны, што прывяло да цяжкіх наступстваў);
Ігар Ільяш («Белсат», 15-дзённы арышт);
Яўген Мікалаевіч (Media-Polesye, Пінск, 10-дзённы арышт);
Яна Трусіла («Новы Час», 15-дзённы арышт);
Іна Дабратвор (фрылансэр, маці пяцярых непаўналетніх дзяцей, затрымалі 29 лістапада, адміністрацыйны пратакол, суд яшчэ не адбыўся) і яе муж Ільля Дабратвор (фрылансэр, затрымалі 30 лістапада, адміністрацыйны пратакол, суд яшчэ не адбыўся).
Паводле БАЖ, ад пачатку прэзыдэнцкай кампаніі звыш 350 журналістаў зьведалі перашкоды ў прафэсійнай дзейнасьці, больш за 70 былі затрыманыя і асуджаныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За кратамі прачытаў „Палескіх рабінзонаў“». Пасьля 15 сутак вызваліўся журналіст Максім Лаўрэцкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Следующая остановка — ад». Як я правёў 10 содняў у жодзінскім ізалятары ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сьведкам быў Іваноў Іван Іванавіч». Двое незалежных журналістаў на волі пасьля арыштаў. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты