Ян Салановіч, студэнт БДУІР — 86 сутак арышту. Затрымалі 1 лістапада на мірным маршы ў Курапаты. Паводле маці арыштаванага, у Партызанскім РУУС на допыце ён прызнаўся ў 15 эпізодах удзелу ў мітынгах. Над ім было 6 судоў.
З таго часу Ян на Акрэсьціна, а судзьдзі дадаюць яму новыя і новыя тэрміны арышту. Беларускія праваабаронцы прызналі Салановіча палітвязьнем.
Анатоль Бокун, шахтар, сустаршыня страйкаму «Беларуськалію». Агулам правёў за кратамі 55 сутак. Сустаршыня страйкаму «Белкалію» кажа, што не зьбіраецца зьяжджаць за мяжу, як гэта зрабілі шэраг лідэраў страйкаў на прадпрыемствах Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны мараць, каб я зьехаў». Лідэр страйкаму «Беларуськалію» выйшаў на свабоду пасьля 55 сутак арыштуВіктар Бабрук, архітэктар зь Берасьця, правёў за кратамі 45 сутак. Суд тройчы прысудзіў яму 15 сутак зьняволеньня. Ён вядомы ў Берасьці архітэктар.
Дзьмітрый Мазура, студэнт БДУІР. Правёў за кратамі 38 сутак. Дзьмітрыя Мазуру затрымалі пасьля прамовы на ганку ягонага ўнівэрсытэту.
Your browser doesn’t support HTML5
Вольга Хіжынкова, «Міс Беларусь – 2008». Асуджаная на 33 сутак арышту. Вольга Хіжынкова працавала прэс-сакратаркай берасьцейскага «Дынама». Паводле праваабаронцаў, у камэры ёй ствараюць невыносныя ўмовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хіжынкову запомніў, таму што прыгожая». «Міс Беларусь-2008» асудзілі на 12 сутак арышту