Стала вядома, паводле якога артыкулу абвінавачваюць журналістку тэлеканалу «Белсат» Дар’ю Чульцову.
Да гэтага часу інфармацыі пра тое, паводле якой справы ўтрымліваюць за кратамі апэратарку Дар’ю Чульцову, не было.
Чульцова разам Кацярынай Андрэевай вялі стрым з «плошчы Перамен», дзе адбываўся сілавы разгон акцыі памяці 15 лістапада. Журналістак затрымалі і спачатку прысудзілі ім па 7 содняў арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Цяпер стала вядома, што Дар’я Чульцова, як і Андрэева, таксама праходзіць падазраванай паводле крымінальнага артыкулу 342 — «дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
Ім абедзьвюм пагражае да трох гадоў зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч пакінулі пад вартай. Верагодна, ёй прад'явілі абвінавачаньнеПраваабаронцы прызналі журналістак Кацярыну Барысевіч, Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову палітычнымі вязьняміЖурналіста Ігара Ільяша, мужа зьняволенай Кацярыны Андрэевай, зьмясьцілі ў менскую турму на АкрэсьцінаБАЖ патрабуе вызваленьня журналістак Андрэевай, Барысевіч, Чульцовай, спыненьня перасьледу яшчэ шасьці калегаў