«Сьведкам быў Іваноў Іван Іванавіч». Двое незалежных журналістаў на волі пасьля арыштаў. ВІДЭА

Андрэй Шаўлюга і Андрэй Рабчык

На волю пасьля 15 сутак адміністрацыйнага арышту выйшлі журналісты Андрэй Рабчык і Андрэй Шаўлюга.

Іх затрымалі 15 лістапада ў нумары менскага гатэля «Арбіта» і абвінавацілі ва ўдзеле ў незаконным масавым мерапрыемстве.

Арышт яны адбывалі ў ізалятарах на Акрэсьціна, у Жодзіне і ў Магілёве. Пра свой досьвед «сутак» журналісты расказалі Свабодзе.

«Суд мой заняў добра калі пяць хвілін, — расказвае Андрэй Рабчык. — Мне, як бы гэта сказаць, „прышылі“ артыкул 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу — удзел у масавых мерапрыемствах. Сьведкам быў Іваноў Іван Іванавіч. Сказаў, што я ішоў па вуліцы, а ў руках трымаў транспаранты, сьцягі ды іншую сымболіку. Хоць я ў гэты час знаходзіўся на 10-м паверсе гатэля „Арбіта“, здымаў відэа з нумару гатэля праз вакно. Усё вельмі хутка было, я нават ня змог папрасіць адваката. Толькі на крэсла прысеў перад ноўтбукам, а ўжо трэба было ўставаць».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

За кратамі, бо журналісты«Ахоўнікі ўключалі нам песьню Данчыка». Пасьля 15 дзён арышту вызваліўся апэратар Андрэй РабчыкЖурналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч пакінулі пад вартай. Верагодна, ёй прад'явілі абвінавачаньнеБАЖ патрабуе вызваленьня журналістак Андрэевай, Барысевіч, Чульцовай, спыненьня перасьледу яшчэ шасьці калегаў