У Беларусі падаюць даходы ад экспарту, а дзяржаўны доўг расьце.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лістапада павялічыўся ў параўнаньні з пачаткам году на 29,3%, паведамляе Міністэрства фінансаў
Згодна са статыстыкай ведамства, дзяржаўны доўг краіны на 1 лістапада склаў 57,9 млрд рублёў і вырас у параўнаньні з пачаткам году на 13 млрд рублёў, або на 29,3%.
Замежны доўг склаў 18,1 млрд даляраў, г. зн. ад пачатку году вырас на 1 млрд даляраў, або на 5,8%.
Унутраны дзяржаўны доўг паводле стану на 1 лістапада перавысіў 10 млрд рублёў і вырас амаль на 1,5 млрд рублёў з улікам курсавых розьніц, або на 16,2%.
За восем месяцаў 2020 году экспарт зь Беларусі ў іншыя краіны зьнізіўся на 16% у параўнаньні зь мінулым годам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Якія беларускія тавары сталі менш набываць за мяжойКаго з набліжаных да Лукашэнкі бізнэсоўцаў могуць закрануць новыя санкцыі ЭўразьвязуУлады кажуць пра рост эканомікі. А што пра гэта кажуць лічбы?Макей прыгразіў Эўразьвязу санкцыямі ў адказ. Па кім гэта ўдарыць?