Прэс-сакратаром Белага дому стане былая прэсавая сакратарка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэніфэр Псакі. Кіраўніца прэсавай служба кампаніі Байдэна стане дырэктарам у камунікацыях.
«Я з гонарам абвяшчаю сёньня аб першай высокапастаўленай камандзе для сувязяў з грамадзкасьцю Белага дому, якая цалкам складаецца з жанчын», — заявіў Байдэн 29 лістапада.
Псакі адзначыла ў твітэры, што новая каманда — «найбольш разнаплянавая ў гісторыі». Яна дадала, што ў камандзе шэсьць мацярок малых дзяцей.
Сымон Сандэрс, старшая дарадца кампаніі, зойме пасаду галоўнай прадстаўніцы абранай віцэ-прэзыдэнткі ЗША Камалы Гарыс. Былая прэс-сакратарка Байдэна часоў яго віцэ-прэзыдэнцтва Элізабэт Александэр будзе дырэктарам камунікацыяў будучай першай лэдзі Джыл Байдэн.
У камандзе для сувязяў з грамадзкасьцю прэзыдэнта Дональда Трампа таксама ёсьць некалькі жанчын, у прыватнасьці прэсавая сакратарка Кейлі Макэнані і дырэктар камунікацыяў Белага дому Аліса Фарах.
Інаўгурацыя Байдэна мае адбыцца 20 студзеня 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джо Байдэн прадставіў кандыдатаў на ключавыя пасады ў сфэры дыпляматыі і бясьпекі