Затрыманых 29 лістапада падчас «Маршу суседзяў» у Менску журналістак Іну Дабратвор і Яну Трусілу адправілі ў цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна.
Іна Дабратвор мае 5 няпоўнагадовых дзяцей, паводле закону яе не павінны арыштоўваць.
Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў , на іх складзены пратаколы паводле артыкулу 23.34 КаАП.
Цягам трох дзён над затрыманымі павінны прайсьці суды.
Паводле БАЖ, ад пачатку прэзыдэнцкай кампаніі звыш 350 журналістаў зьведалі перашкоды ў прафэсійнай дзейнасьці, больш за 70 былі затрыманыя і асуджаныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
За кратамі, бо журналістыЖурналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч пакінулі пад вартай. Верагодна, ёй прад'явілі абвінавачаньнеУ Менску затрымалі журналіста Ігара Ільяша, мужа журналісткі Кацярыны Андрэевай, якая праходзіць у крымінальнай справеПраваабаронцы прызналі журналістак Кацярыну Барысевіч, Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову палітычнымі вязьнямі