Пад праўладным лістом падпісаліся каля 2500 спартоўцаў. Гэта сказаў намесьнік міністра спорту і турызму Аляксандар Баравуля ў эфіры СТВ.
У ліку першых зварот падпісалі алімпійскія чэмпіёны
- Алкяксей Абалмасаў (веславаньне на байдарках і каноэ),
- Сяргей Булыгін (біятлён).
- Аляксандар Масяйкоў (веславаньне на байдарках і каноэ),
- Кацярына Карстэн (акадэмічнае веславаньне),
- Яніна Правалінская-Карольчык (штурханьне ядра)
На сайце «Спортивной панорамы», дзе апублікаваны ліст, сьпісу падпісантаў па-ранейшаму няма.
Адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў з патрабаваньнямі правесьці новыя выбары, вызваліць палітвязьняў падпісалі 1227 чалавек. Усе іх імёны — у адкрытым доступе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Футбольныя і хакейныя фанаты розных клюбаў выступілі супраць праўладнага ліста спартоўцаўНя толькі сёстры Грузьдзевы. Хто зь вядомых беларусаў «падпісаўся» за Лукашэнку?Аляксандра Герасіменя — спартоўцам: «Ня бойцеся!»Міжнародны алімпійскі камітэт разглядае магчымыя санкцыі супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі47-гадовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн завяршыла спартовую кар’еру