Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыслаў Сьвятлане Ціханоўскай запрашэньне на сустрэчу. Пра гэта паведаміла сама Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію тэлеканалу «Белсат».
«Мы, вядома ж, плянуем сустрэчу з Джо Байдэнам. У нас ужо ёсьць запрашэньне на такую сустрэчу. У найбліжэйшых плянах у нас Вялікая Брытанія, Нарвэгія. Цяпер мы будзем таксама рухацца і на ўсходнія краіны», — сказала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская разьлічвае, што Байдэн узмоцніць ціск на Беларусь ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Washington Post: Байдэн мусіць запрасіць Ціханоўскую на інаўгурацыю