Расейскі палітоляг Дзьмітры Арэшкін у эфіры «Настоящего времени» сказаў, што на сустрэчы ў Сочы Пуцін даў Лукашэнку грошай, папрасіўшы, каб той праявіў гнуткасьць і неяк дамовіўся з пратэстоўцамі.
«Але цяпер у мяне такое адчуваньне, што Лукашэнка ня хоча і не зьбіраецца дамаўляцца з пратэстоўцамі. Расея яму грошы дала, ён лічыць, што яна нікуды не падзенецца, бо Расея вельмі баіцца атрымаць прыклад рэальных дэмакратычных пераўтварэньняў без кантролю зьверху — тое, што называюць „майданным жахам“: „ня дай Бог гэта здарыцца“. Таму мне здаецца, што Лукашэнка прыняў для сябе рашэньне будаваць Вэнэсуэлу», — сказаў Арэшкін.
Паводле Арэшкіна, Лукашэнка пачынае адчуваць, што пераломлівае сытуацыю ў свой бок, і дэманструе самаўпэўненасьць.
Арэшкін думае, што ў Крамлі Лукашэнку разглядаюць не як доўгатэрміновую, а як сярэднетэрміновую пэрспэктыву. Але кіраваць ім ня могуць.
«Мне здаецца, Лукашэнка незгінальны таварыш, і ён намераны гробіць Беларусь разам з сабой да канца», — сказаў Арэшкін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка: Расея пачынае станавіцца на бок беларускага грамадзтва ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніякай „беларускай мірнай рэвалюцыі“ пакуль што няма», — рэжысэр Сяргей Лазьніца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што Лаўроў дамовіўся з Лукашэнкам?