Пра гэта напісала яго адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.
Учора стала вядома, што Юшкевіча затрымалі, ён знаходзіцца на Акрэсьціна. Паводле tut.by, у кватэры Юшкевіча прайшоў ператрус. «Наша ніва» выказвае меркаваньне, што справа, напэўна, мае палітычны характар.
Яўген Юшкевіч з Магілёву, скончыў юрфак БДУ, два гады працаваў пазаштатным супрацоўнікам у сьледзтве менскай пракуратуры, потым яшчэ пяць — сьледчым і старшым сьледчым аддзелу расьсьледаваньня эканамічных злачынстваў упраўленьня СК па Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі былога сьледчага Яўгена Юшкевіча, які дапамагаў працаўладкавацца звольненым сілавікамЮшкевіч у свой час расьсьледаваў справы Давідовіча, якога асудзілі за пэдафілію і незаконную камэрцыйную дзейнасьць у асабліва буйным памеры, а таксама наркагандляроў.
Ён сышоў з праваахоўных органаў некалькі гадоў таму, а апошнім часам Юшкевіч актыўна кансультаваў сілавікоў, якія хацелі звольніцца. Таксама ён публікаваў інсайды з МУС і Сьледчага камітэту.
Разам з аднадумцамі ў разгар акцый салідарнасьці ён задумаў і запусьціў праект bychange.me — дапамога ў працаўладкаваньні для тых, хто больш ня хоча выконваць загады, якія не адпавядаюць асабістым перакананьням.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Айцішнікі і спэцыялісты іншых сфэр прапануюць бясплатна вучыць тых, хто «сутыкнуўся з рэпрэсіямі»