Мастак Мікола Купава на рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне

Мікола Купава

Вядомы беларускі графік, аўтар партрэтаў выбітных беларусаў і гістарычных карцін, які захварэў на каранавірус, ужо пачуваецца лепш.

Мікола Купава кажа, што спачатку ў яго была высокая тэмпэратура, потым яго паклалі ў 6-ю лякарню, дзе падключалі да кіслароду.

«Ужо каторы дзень няма тэмпэратуры, то бок цяпер ужо лепш. У Аксакаўшчыну прыехалі толькі ўчора, мяркую, што тут буду дні чатыры, — кажа Мікола Купава. — У першыя дні дома была тэмпэратура, потым ляжаў тыдзень у лякарні, цяпер нармальна».

Мікола Купава — вядомы беларускі графік, аўтар партрэтаў выбітных беларусаў і гістарычных карцін, ілюстратар кніг беларускіх аўтараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: +1563 хворых на COVID-19, 9 чалавек памерлі. Афіцыйная статыстыка