Герархі заявілі, што Беларусь ужо чацьвёрты месяц знаходзіцца ў нябачаным дагэтуль грамадзка-палітычным крызісе, які, «на жаль, паглыбляецца».
«Насільле не спыняецца, надалей праліваецца кроў, грамадзтва падзеленае. Гэта не прадвяшчае нам шчасьлівай будучыні, бо, як казаў Хрыстос, дом, падзелены сам у сабе, не выстаіць (пар. Мц 12, 25)». — гаворыцца ў звароце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гамельчука, які з акна крычаў на міліцыянтаў, асудзілі на 5 гадоўБіскупы нагадалі, што каталіцкі касьцёл, кіруючыся Эвангельлем і пабудаваным на ім сацыяльным вучэньнем, выказваецца супраць насільля, беззаконьня, несправядлівасьці і няпраўды і асуджае іх. Касьцёл заклікае да мірнага вырашэньня ўзьніклых праблем шляхам дыялёгу.
У звароце падкрэсьліваецца, што Касьцёл не выконвае дзяржаўных функцый і ня можа нікім выкарыстоўвацца ў палітычных мэтах.
«Зьвяртаемся да каталікоў і ўсіх людзей добрай волі з заклікам працягваць узносіць свае малітвы ў інтэнцыі хуткага і мірнага вырашэньня крызісу, бо благаслаўлёныя міратворцы і тыя, хто імкнецца да справядлівасьці, як кажа Хрыстос. Няхай дабро пераможа зло». — гаворыцца ў звароце каталіцкіх біскупаў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я гатовы». Біскуп Касабуцкі не выключае, што супраць яго могуць завесьці крымінальную справу