«Страх гоніць на вуліцу», — гарадзенскія пэнсіянэркі пра ўдзел у мірных акцыях пратэсту. ВІДЭА

Гарадзенкі Алена Ханіна і Ўладыслава Калесьнікава выходзяць на мірныя акцыя пратэсту ад 9 жніўня. Яны кажуць, што іх выводзіць на вуліцу страх і прага справядлівасьці.

Жанчыны не выключаюць, што, нягледзячы на ўзрост, аднойчы могуць і самі атрымаць дубінкай і апынуцца за кратамі, але ў сваёй барацьбе спыняцца не зьбіраюцца.