Белы дом дазволіў абранаму прэзыдэнту ЗША Джо Байдэнам доступ да штодзённых сакрэтных справаздач выведкі, якія зьмяшчаюць інфармацыю аб асноўных пагрозах нацыянальнай бясьпецы па ўсім сьвеце.
Пра гэта ў аўторак паведаміў прадстаўнік адміністрацыі Дональда Трампа.
Гэта адбылося на наступны дзень пасьля таго, як 24 лістапада Упраўленьне службаў агульнага прызначэньня ЗША паведаміла аб пачатку працэдуры перадачы ўлады новай адміністрацыі. Байдэну, у прыватнасьці, ужо далі доступ да фінансаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джо Байдэн прадставіў кандыдатаў на ключавыя пасады ў сфэры дыпляматыі і бясьпекі
Сам абраны прэзыдэнт пацьвердзіў журналістам, што яму прапанавалі брыфінгі аб выведцы, адзначыўшы, што пакуль ён у іх ня ўдзельнічаў. Кандыдатам у прэзыдэнты, якія лічацца пераможцамі, пасьля выбараў традыцыйна даецца доступ да гэтага дакумэнту, каб яны былі ў курсе самых сур’ёзных пагроз, адзначае Politico.
Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэо заявіў, што Дзярждэпартамэнт зробіць «усё неабходнае паводле закону» для перадачы паўнамоцтваў адміністрацыі Байдэна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джо Байдэн падкрэсьліў важнасьць супрацоўніцтва ЗША і Эўропы ў справе Беларусі
Пачатак працэсу перадачы ўлады камандзе Байдэна — першае фармальнае папярэдняе прызнаньне адміністрацыяй Дональда Трампа вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, якія прайшлі 3 лістапада.