Заходнія краіны «будуюць розныя схемы ўзьдзеяньня на беларускую ўладу і прэзыдэнта з мэтай зрынуць існы лад», — заявіў Аляксандар Лукашэнка на цырымоніі ўручэньня даверчых грамат ад замежных паслоў.
«Дайшлі да таго, што гатовыя падключыць да гэтага працэсу Расею, але ня ведаюць як (я раблю гэтую заяву на падставе жалезных, як кажуць у Кітаі, фактаў)», — цытуе Лукашэнку БелТА.
Даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку 24 лістапада ўручылі паслы Банглядэш, Ізраілю, Камбоджы, Кітаю, Намібіі, Пакістану і Мальтыйскага ордэну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт правядзе 26 лістапада тэрміновыя дэбаты па Беларусі. Абмяркуюць забойства Рамана Бандарэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісту з Горадні, якому паламалі рукі пры затрыманьні, адмовілі ў завядзеньні справы за катаваньні