Эўрапарлямэнт правядзе 26 лістапада тэрміновыя дэбаты па Беларусі. Абмяркуюць забойства Рамана Бандарэнкі

Народны мэмарыял на Плошчы Пераменаў. 14 лістапада 2020 году

Як паведамляецца на сайце Эўрапарлямэнту, тэма дэбатаў: «Працяг парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, у прыватнасьці забойства Рамана Бандарэнкі». Па выніках абмеркаваньня плянуецца прыняць аднайменную рэзалюцыю.

Акрамя таго, 2 сьнежня камітэт Эўрапарлямэнту па замежных справах плянуе абмеркаваць падзеі ў Беларусі і тое, як ЭЗ можа садзейнічаць дэмакратычным зьменам у краіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз вырашыў увесьці трэці пакет санкцый, вызначана дата разьвітаньня з Раманам Бандарэнкам. Найважнейшае за 19 лістапада
  • Раман Бандарэнка 11 лістапада на сымбалічнай Плошчы Пераменаў у двары жылога дому на вуліцы Чарвякова ў Мінску спрабаваў бараніць бел-чырвона-белыя стужкі на агароджы ад невядомых у масках, у выніку чаго быў зьбіты і трапіў у шпіталь у коме. 12 лістапада Раман памёр.
  • 15 лістапада на Плошчы Пераменаў адбыўся жорсткі разгон людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць Раман, і зьнішчэньне народнага мэмарыялу. У той дзень было затрымана больш за 1200 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы людзей выйшлі на акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі ў Менску і іншых гарадах. Больш за 1000 затрыманых. ФОТА і ВІДЭА