З турмаў выйшлі музыкі Аракелян, Асідчанка, Паўлёнак і Такінданг

Андрусь Такінданг сьпявае падчас акцыі пратэсту (архіўнае фота)

22 лістапада з магілёўскай турмы выйшаў музыка Павал Аракелян. Яго затрымалі пасьля дваровага канцэрту ў Малінаўцы ўвечары 7 лістапада і асудзілі на 15 сутак арышту.

А ў Менску з турмы на Акрэсьціна сёньня ж на волю выйшаў лідэр гурту «Рэха» Андрусь Такінданг, таксама асуджаны на 15 сутак пасьля дваровага канцэрту. На волю выйшлі яшчэ два музыкі гурту: Леанід Паўлёнак і Ігар Асідчанка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канцэрт легендарнага хору «Унія», удзельнікі якога зазналі рэпрэсіі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кантрабасіста пасадзілі на 15 сутак, а потым забралі яшчэ кучу музыкаў». Сьпявачка Валерыя Валадзько — пра арышты калег і сваё звальненьне