Як прайшоў у новым фармаце нядзельны марш у Менску. ФОТА
Ад 12:00у шматлікіх дварах розных гарадоў пачалі зьбірацца пратэстоўцы, якія злучаліся ў «раённыя» калёны — дзе па дзясятку чалавек, дзе па тысячы
Ручаёк людзей у раёне Грушаўкі
Калёна ў мікрараёне Сокал
Сілавікі дзейнічалі хаатычна і жорстка, чынілі адзінкавыя затрыманьні, нападалі пераважна гуртам. У пабіцьці дэманстрантаў удзельнічалі людзі ў форме ДПС
Некаторыя групы пратэстоўцаў зноў і зноў зьбіраліся пасьля спробаў разгонаў
Часта людзі не разьбягаліся, а, узьняўшы рукі дагары, ішлі на сілавікоў, прымушаючы іх адступаць
Часьцей за ранейшыя акцыі сілавікі ўжываюць спэцсродкі супраць мірных пратэстоўцаў — пераважна «покаўкі», слабейшыя за сьвятлашумавыя гранаты. Супрацьстаяньне ўзброеных сілавікоў і дэманстрантаў на Каменнай Горцы
Праваабаронцы налічылі звыш 200 затрыманых падчас акцый пратэсту,. Большасьць зь іх у Менску