Бел-чырвона-белую вежу ў менскім мікрараёне Ўсход дэмантавалі.
На ўсходзе Менску некалькі разоў людзі перафарбоўвалі ў бел-чырвона-белыя колеры мясцовую адметнасьць, мэталічную вежу, зробленую на ўзор Эйфэлевай.
Спачатку камунальныя службы яе пафарбавалі ў шэры, а наступны раз вырашылі не перафарбоўваць, а проста сьпілаваць. Вядомыя таксама выпадкі дэмантажу садовых лавак, якія людзі афарбоўвалі ў нацыянальныя колеры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камунальнікі сьпілавалі сасну, каб зьняць бел-чырвона-белы сьцяг. ФОТА