Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камунальнікі сьпілавалі сасну, каб зьняць бел-чырвона-белы сьцяг. ФОТА


У Смаргонях сьпілавали сасну, каб зьняць бел-чырвона-белы сьцяг
У Смаргонях сьпілавали сасну, каб зьняць бел-чырвона-белы сьцяг

У Смаргонях на Горадзеншчыне камунальнікі ня здолелі зьняць бел-чырвона-белы сьцяг з высокага дрэва, у выніку яго сьпілавалі.

Пра гэта Свабодзе расказаў мясцовы актывіст Юры Кутузаў.

«На выезьдзе са Смаргоняў на высокай хваіне ўздоўж шашы быў пачэплены бел-чырвона-белы сьцяг. Камунальныя „плятформы“ на такую вышыню не падымаюцца. Выклікалі пажарную машыну — ратавальнікі таксама ня здолелі дацягнуцца, крыху не хапіла лесьвіцы. У выніку, каб выканаць загад, цалкам сьпілавалі вялікае дрэва...»

Ратвальнікі ня здолелі зьняць сьцяг, пасьля чаго дрэва сьпілавалі
Ратвальнікі ня здолелі зьняць сьцяг, пасьля чаго дрэва сьпілавалі

У Смаргонях праходзяць акцыі пратэсту, пачынаючы ад жніўня. На цэнтральнай плошчы рэгулярна зьбіраюцца людзі пад нацыянальнай сымболікай, ладзяцца аўтапрабегі салідарнасьці, вывешваюцца бел-чырвона-белыя сьцягі. Актывістаў судзяць практычна штодня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG