Генадзя Коршунава, звольненага з пасады дырэктара Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук, канчаткова звольнілі з інстытуту. Сацыёляг заставаўся там навуковым супрацоўнікам і дактарантам.
Але, як паведамляе «Эўрарадыё», цяпер ён даведаўся, што пазбаўлены гэтых статусаў. Гэта пацьвердзіла ў твітэры і ягоная дачка.
Гэта частка «чысткі» ў Нацыянальнай акадэміі навук. Днямі стала вядома, што кантракты не працягваюць траім гісторыкам: загадчыку аддзелу генэалёгіі, геральдыкі і нумізматыкі Аляксею Шаланду, кандыдату навук Мікалаю Волкаву і Кацярыне Крывічанінай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Думаю, што я не апошняя». З Інстытуту гісторыі звальняюць яшчэ адну супрацоўніцу, якая пратэставала супраць гвалтуНамесьнік дырэктара Інстытуту гісторыі па навуковай частцы Вадзім Лакіза заяўляе, што палітыкі ў гэтых рашэньнях няма.
У верасьні дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Генадзь Коршунаў паведаміў, што звальняецца з пасады па згодзе бакоў.
У чэрвені кіраўнік Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў пацьвердзіў у інтэрвію «Народнай Волі», што ў сакавіку — пачатку красавіка 2020 году ў дасьледаваньні інстытуту рэйтынг даверу да Лукашэнкі ў Менску быў 24%, а да ЦВК — 11%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У грамадзтве адбываліся пасьлядоўныя зьмены, якія вялі да падзеньня рэйтынгу Лукашэнкі, — сацыёляг Коршунаў