Міністэрства здароўя паведаміла, што за вечар і ноч у прыёмны пакой шпіталя зьвярнуліся 23 дзіцяці. Пяцярых пасьля агляду і кансультацыі адпусьцілі дадому, яшчэ аднаго выпісалі з шпіталя раніцай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З унівэрсытэту транспарту звольнілі выкладчыка, які адседзеў «суткі» за пікет салідарнасьці і троліў кіраўніцтва фота з вусамі
Міністэрства здароўя паведаміла, што за вечар і ноч у прыёмны пакой шпіталя зьвярнуліся 23 дзіцяці. Пяцярых пасьля агляду і кансультацыі адпусьцілі дадому, яшчэ аднаго выпісалі з шпіталя раніцай.
Сёньня будуць абзвоньваць астатніх вучняў школы, каб даведацца, што зь іхным здароўем.
Учора ў 61-й школе, што ў раёне «Магніт Менску», за мэдычнай дапамогай з сымптомамі атручэньня зьвярнулася каля 280 дзяцей. У асноўным 5–9 клясаў.
У сьледчым камітэце завялі крымінальную справу. З сталовай забралі на аналіз інгрэдыенты.