Супраць студэнта МДЛУ завялі крымінальную справу

Акцыя студэнтаў МДЛУ.

Супраць студэнта Лінгвістычнага ўнівэрсытэту Глеба Фіцнера, затрыманага 12 лістапада, завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт.342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), паведаміў тэлеграм-канал «МГЛУ за Свободу».

«Сёньня стала вядома, што наш студэнт, Глеб Фіцнер, зьяўляецца падазраваным па ч.1 арт.342 КК РБ, як і ўсе хлопцы, затрыманыя ў чацьвер, 12 лістапада».

Мера стрыманьня яму абраная тая ж — 2 месяцы пад вартай. Пакуль ён застаецца ў СІЗА КДБ. Глеб — студэнт 4 курсу факультэту міжкультурных камунікацый.