Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву арыштавалі на два месяцы паводле крымінальнага артыкула

Кацярына Андрэева

Затрыманай 15 лістапада ў кватэры дому каля «плошчы Перамен» у Менску Кацярыне Андрэевай сёньня выставілі абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), перадае Белсат.

Затрыманай 15 лістапада ў кватэры дому каля «плошчы Перамен» у Менску Кацярыне Андрэевай сёньня выставілі абвінавачваньне паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), перадае Белсат.

Ёй абраная мера стрыманьня: арышт на 2 месяцы (да 20 студзеня 2021 году). Кацярына не прызнае сваёй віны і цалкам адмаўляецца даваць паказаньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдыясаюзы Польшчы, Украіны і Эўропы патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць журналістаў і спыніць іх перасьлед

Сёньня Кацярыну маюць перавесьці ў СІЗА ў Жодзіна. Сёньня раніцай па месцы прапіскі Кацярыны, у яе сваякоў, быў праведзены ператрус, але нічога не знайшлі і не забралі. Як адзначаецца ў пратаколе, «прыладаў і сродкаў зьдзяйсьненьня злачынства, прадметаў і дакумэнтаў, якія маюць дачыненьне да крымінальнай справы, ня выяўлена».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістку «Белсату» зрабілі падазраванай па крымінальнай справе