«Роскомнадзор» запатрабаваў ад Google вярнуць прапагандыста Салаўёва ў трэнды Youtube

Уладзімір Салаўёў (справа) і кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін на цырымоніі ўручэньня дзяржаўных узнагародаў у Крамлі

Расейскае агенцтва «Роскомнадзор» накіравала ліст на адрас кампаніі Google. Як паведамляе «Роскомнадзор» на сваім сайце, у лісьце – «патрабаваньне зьняць абмежаваньні, устаноўленыя ў дачыненьні да YouTube-каналу «Соловьев LIVE» расейскага журналіста Ў.Салаўёва».

«Як стала вядома, з кастрычніка бягучага года відэаматэрыялы канала не трапляюць у частку «У трэндзе» YouTube, хоць раней гэта адбывалася рэгулярна. Такую сытуацыю можна расцаніць як спробу адміністрацыі YouTube абмежаваць распаўсюд матэрыялаў папулярнага расейскага аўтара, перашкодзіць росту яго аўдыторыі».

Ведамства таксама падкрэсьлівае, што «YouTube абавязаны прывесьці правілы пляцоўкі ў адпаведнасьць з дзейным заканадаўствам РФ».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка зусім загуляўся», — расейскі тэлевядоўца Салаўёў