Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings перагледзела са «стабільнага» на «нэгатыўны» прагноз рэйтынгаў пяці беларускіх банкаў і пацьвердзіла іх доўгатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі на ўзроўні «В».
Як паведамляюць naviny.by, рашэньне рэйтынгавага агенцтва закранула «Беларусбанк», «Белінвэстбанк», «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», «БПС-Ашчадбанк» і «Банк БелВЭБ».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Банкаўская сыстэма Беларусі цалкам захопленая сілавікамі». Андрэй Стрыжак пра блякаваньне дапамогі пацярпелымАналітыкі агенцтва адзначаюць, што рашэньне ў дачыненьні да пяці беларускіх банкаў прынята ўсьлед за пагаршэньнем прагнозу па сувэрэнным крэдытным рэйтынгу краіны.
Нэгатыўны прагноз рэйтынгаў дзяржбанкаў «адлюстроўвае магчымасьць паслабленьня фінансавай пазыцыі дзяржавы, што адбілася б на яе здольнасьці даваць падтрымку банкам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Француская кампанія Leroy Merlin прыпыніла будаўніцтва гіпэрмаркета ў МенскуПаводле чаканьняў Fitch, валютныя рэзэрвы Беларусі зьнізяцца да 6,8 млрд даляраў у 2021 годзе з прагназаваных 7,6 млрд даляраў на канец 2020, а потым да 6,2 млрд даляраў у 2022 годзе.