Інжынэр аднаго з участкаў «Менсккамунцепласетак» расказаў Эўрарадыё, што паломка не патрабуе працяглага рамонту.
— Наогул гэта апэратыўна павінна быць, таму што людзі сядзяць без вады, безь цяпла. Гэта аварыйная служба павінна працаваць, нават ноччу працаваць павінны. Так, каб замяніць яе, усё трэба адключаць. Але гэта павінна быць усё зроблена хутка, дакладна не тры дні гэта ўсё трымаць.
Паломка, якая прывяла да абязводжваньня раёну, ужо папраўленая — але «Менскводаканал» заявіў, што перад тым, як даць Новай Баравой вады, павінен дачакацца вынікаў тэстаў зь лябараторыі.
Камунальныя калодзежы, у якіх знаходзяцца засаўкі, не ахоўваюцца. Менавіта такую засаўку пашкодзілі ў Новай Баравой, каб яе немагчыма было адкрыць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Новую Баравую вярнулі ацяпленьне, а вады няма ўжо трэці дзень. Цяпер прамываюць трубы і правяраюць якасьць вадыСтаршыня Менгарвыканкаму Ўладзімір Кухараў лічыць, што праблемы з вадой у Новай Баравой узьніклі пра наўмыснае пашкоджаньне запорнай апаратуры.
«Гэта дарагое імпартнае абсталяваньне, без староньніх умяшаньняў яно магло б служыць доўгі час. Адмыслоўцам давялося тэрмінова аднаўляць яго сваймі сіламі. Цяпер неабходна правесьці абсьледаваньне, праверыць якасьць вады пасьля ўмяшаньня. Казаць пра тэрміны аднаўленьня водазабесьпячэньня можна будзе па іх выніках», – сказаў Кухараў.