Сэнатар Андрэй Клішас і дэпутаты Дзярждумы ад «Адзінай Расеі» Павел Крашэньнікаў і Вольга Савасьцянава ўнесьлі на разгляд парлямэнта законапраект, які дазваляе прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну яшчэ двойчы балятавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Законапраект падрыхтаваны ў мэтах выкананьня паправак да Канстытуцыі РФ, прынятых па выніках агульнарасейскага галасаваньня. У дзеючай рэдакцыі Канстытуцыі гэтыя палажэньні ўжо ёсьць.
У законапраекце сказана, што грамадзянін Расеі, які двойчы займаў пасаду прэзыдэнта, ня можа быць выбраны на новы тэрмін. Але гэтае патрабаваньне не распаўсюджваецца на чалавека, які займаў пасаду прэзыдэнта на момант уступленьня ў сілу адпаведных паправак да Канстытуцыі, то бок Уладзіміра Пуціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка чакае ад Расеі прапановы «нармальных умоваў», каб адмовіцца ад шматвэктарнасьці