Жыхарцы Вілейскага раёну мясцовы суд прысудзіў 10 сутак арышту. Сёньня Менскі абласны суд скасаваў гэтую пастанову, бо ў жанчыны ёсьць непаўналетняе дзіця.
Натальлю Крук затрымалі ў Менску 8 лістапада і асудзілі на 10 сутак арышту па ч.1 арт.23.34 КаАП, нягледзячы на тое, што Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэньнях забараняе выносіць адміністратыўны прысуд, калі ёсьць непаўналетнія дзеці.
Як паведамляецца ў прэс-рэлізе Вярхоўнага суду, суд першай інстанцыі не ўстанавіў належным чынам наяўнасьць або адсутнасьць абставін, зьмякчаючых прысуд. Сама Натальля Крук сьцьвярджае, што паінфармавала судзьдзю пра 14-гадовую дачку.
Сёньня пастанова судзьдзі зь Вілейскага раёну адмененая, а справа аб адміністрацыйным правапарушэньні накіраваная на новы разгляд у той жа суд іншаму судзьдзі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пратэст нарастае, становіцца больш радыкальным». Выдавец Барыс Пастарнак — пра сваё затрыманьне, пратэст і Лукашэнку