Сьледчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу пасьля нядзельнай акцыі пратэсту. У нядзелю сілавікі жорстка разагналі «Марш сьмелых». Пратэстоўцы прысьвяцілі яго Раману Бандарэнку, памерламу пасьля зьбіцьця 12 лістапада. Паводле зьвестак МУС, па ўсёй краіне затрымалі звыш 700 чалавек. У сьпісе праваабаронцаў — каля 1300 затрыманых. Як гэта адбывалася, журналісты "Настоящего времени" запыталіся ў жыхаркі дамоў, прылеглых да «плошчы Пераменаў», якая была сьведкай нядзельных падзей.
— Скажыце, калі ласка, на што была падобная гэтая ноч?
— На самай справе, усё, што мы праходзілі ў школе пра вайну, гэта ўяўлялася тэорыяй, а гэта была практыка. Гэта была канкрэтная блякада, акупацыя. Я нават не магу падабраць слоў.
— Чаго хацелі людзі ў форме, бяз формы — хто былі гэтыя людзі? Дзе знаходзіліся людзі, якія ад іх хаваліся, чаму ім прыйшлося хавацца? Для людзей, якія не былі там, усё, што мы пра гэта цяпер ведаем, здаецца трошкі дзікім.
— Па-першае, я хачу сказаць, што я буду выказваць асабістыя думкі і бачаньне, выказваць свае эмоцыі. Хачу сказаць, што я асабіста лічу, што ўсё роўна ў сьмерці Рамана вінаватыя праваахоўныя органы. Таму што калі гэта зрабілі «неабыякавыя грамадзяне», чаму, калі хтосьці намаляваў графіці ў поле, дзе няма камэраў, відэазапісаў, яны за суткі знаходзяць гэтага вінаватага, які расказвае, што ён адрасаваў нейкі стог сена ў выглядзе незарэгістраванай сімболікі? І другое — калі гэта зрабілі яны, то яны таксама вінаватыя. Таму я асабіста лічу іх вінаватымі ў любым выпадку. І гэтая трагедыя для ўсіх нас, для мірных жыхароў. Таму што, колькі я назіраю гэтыя выхадныя, я ні разу ня бачыла агрэсіі з нашага боку. А ў нядзелю гэта было, ведаеце, два штурмы «плошчы». Першы наогул мяне зьдзівіў тым, што я ня бачыла сілавых структураў, я бачыла нейкіх людзей у спартыўнай вопратцы, і проста на іх былі нейкія каскі, абарона.
— Вы бачылі людзей у чым? У цывільным?
— Мы гаворым пра тое, што я бачыла, што спачатку першы штурм быў больш падобны, ведаеце, як двор на двор. Я ня бачыла сілавікоў. Я зразумела потым, што гэта ГУБАЗіК, як яго ў нас называюць. Але гэта было больш падобна, як, ведаеце, раён на раён. Я ня бачыла сілавікоў, я ня бачыла з боку мірных грамадзян нейкіх дзеяньняў, маніпуляцыяў. Наогул у нас паляцелі гранаты, і пасьля іх пабеглі нейкія людзі ў цывільным адзеньні, проста ў нейкай абароне. Я была зьдзіўленая гэтаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Плошчы пераменаў» ў Менску камунальнікі пасьля масавых затрыманьняў разабралі мэмарыял забітаму Раману Бандарэнку— Што рабілі гэтыя людзі ў цывільным адзеньні і ў рыштунку?
— Яны канкрэтна кідалі, ведаеце, як у школе кідаюць мяч або дзіды, толькі ў іх у руках былі, я так разумею, як іх называюць, сьвятлашумавыя гранаты. Я ня думаю, што яны кідалі камяні. Таму што пасьля іхнага такога кідка былі выбухі. Дзесьці вось тры іх такія былі, моцныя.
— Людзі спрабавалі неяк зразумець, хто гэта? Зь імі неяк размаўляць, растлумачыць, што гэта месца памяці забітага чалавека?
— Як я асабіста назіраю, ніхто на дыялёг ніякі не ідзе. А калі дыялёг нейкі хаця б адбыўся сярод людзей, то, ведаеце, такое стаўленьне нейкае, як быццам мы нейкія нелюдзі, мы наогул ніякіх ні правоў ня маем, ні поглядаў.
— Празь некаторы час — многія бачылі гэтыя кадры — пасьля пачатку гэтага штурму сілавікам удалося выцесьніць людзей з двара. І мэмарыял, наколькі я разумею, зачысьціць, зламаць, зьвезьці.
— Не, не.
— Ня так?
— Быў першы штурм, які суправаджаўся выбухамі. Гэтыя людзі, як у нас іх называюць, ГУБАЗіК, якія былі ў спартовых касьцюмах звычайных цывільных, яны дайшлі да «плошчы Пераменаў». Людзей было шмат на «плошчы», але не было падставы на нас нападаць. Яны спрабавалі нас раззлаваць: выдзіралі кветкі, зьнічкі з крайніх фрагмэнтаў агароджы. І думалі, што людзей гэта справакуе і пачнуць нападаць на іх, тады ў іх будзе нагода зноўку гранаты кідаць, затрымліваць людзей. Але людзі стаялі стойка і крычалі адно аднаму: «Стаім, не паддаемся на правакацыі». Доўжылася гэта хвілінаў 10. Яны зрывалі пры гэтым крайнія стужачкі, якія былі ім дасяжныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі разагналі людзей на «плошчы Пераменаў», шмат абаронцаў затрымалі. ФОТА і ВІДЭАЯны пачалі адступаць заднім ходам. Гэта было ў 15:30. Не, нават раней, гэта было больш дзесьці ў 15:00. Я паглядзела па запісах, у нас было роўна паўгадзіны перадышкі, калі яны адступілі. Людзі расслабіліся, выйшлі ўжо з двароў. Увогуле, разгрупаваліся. І мы думалі, што яны адступілі, таму што нас было шмат.
Другога штурму, які самы маштабны, які вы назіралі, мы, шчыра кажучы, не чакалі. Я лічу, што яны, так скажам, правініліся з Раманам Бандарэнкам, і я разьлічвала, што яны ўвогуле не падыдуць да плошчы. Але гэта, вядома, так я лічыла, як, напэўна, нармальны, разумны чалавек. Таму я і ўсе астатнія наогул не чакалі ніякага падобнага штурму. Таму, калі першы раз яны сышлі, людзі сапраўды расслабіліся, магчыма, хтосьці ўжо доўга быў на плошчы, замерз, або час не дазваляў, многія сышлі. І калі яны ўзялі нас у кола другі раз, на самой справе нас ужо было значна менш.
Але справа ў тым, што мы бачылі толькі два вадамёты з аднаго і другога боку дарогі, гэта значыць па прамой, якая называецца вуліца Чарвякова. Яны стаялі дзесьці пяць хвілінаў. Але людзі, я бачыла, што са сьцягамі былі каля вадамёта, там, відаць, дыялёг нейкі спрабавалі зь імі весьці. Ну і я стаяла мэтраў за 100, бачыла, што раз людзі не бягуць, стаяць каля вадамёта, значыць, бясьпечна, можна так сказаць, трымаюць пад кантролем тэрыторыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грамадзтва адаптуецца да гвалту. Некалькі высноў зь нядзельнага маршуІ літаральна я не пасьпела павярнуцца, азірнуцца: пачынаюць людзі бегчы на злом галавы. І я разумею, што яны наступаюць. Я спачатку перайшла на другі бок ад «плошчы», думала, там будзе больш бясьпечна. Але там было мала людзей, я зразумела, што трэба трымацца большасьці. Я вярнулася на «плошчу». І вось тады прыйшлі вось гэтыя са шчытамі, вайскоўцы, якіх я магу называць сілавікам, якія сапраўды для мяне вайскоўцы.
— Людзі ў форме.
— Так. Яны па гэтай вуліцы Чарвякова падышлі да «Плошчы пераменаў». Паколькі «плошча» знаходзіцца ў атачэньні дамоў, там усяго некалькі такіх, можна сказаць, выхадаў. Вы бачылі, што там ёсьць вялікі плот. Адпаведна, яны не абкружылі цалкам у кола, яны атачылі месца адступленьня для звычайных грамадзянаў, то бок праходы, расьсяродзіўшы.
— І людзі пачалі хавацца ў падвалах, у дамах?
— Я падумала, што трэба сыходзіць. Але, калі я павярнулася сьпінай, я зразумела, што яны і за сьпінай ужо сталі. Гэта значыць, яны неяк адначасова ўзялі нас у кола з усіх бакоў. Па сутнасьці, я глядзела наперад, бачыла пагрозу і думала, што ў мяне ззаду ёсьць шлях адступленьня.
— Яго не было?
— Яго не было. Я знаходзілася ў коле на «плошчы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Думала, што АМАПавец вядзе мяне «грузіць», але ён адвёў у бок і сказаў: «Уцякай адсюль, бяжы»— Давайце вернемся крыху наперад. Вас фактычна расьсяродзілі: кагосьці затрымалі, нехта ўцёк у пад’езды, людзі адчынілі падʼезды. Што адбывалася з гэтага моманту?
— Шчыра кажучы, я ня буду дзяліцца канкрэтнымі падрабязнасьцямі, таму што, наколькі вы ведаеце, наш асабіста плян спрацаваў і людзі змаглі выйсьці. Я не магу дзяліцца падрабязнасьцямі, таму што плян быў пасьпяховы. Таму падрабязнасьцяў вы не пачуеце. Але скажу, што я яшчэ думала, што забяруць мужчын ці ў прынцыпе ня будзе [затрыманьняў].
Па-першае, яны ў мэгафон, нейкі з галоўных іх сказаў, што «проста правераць дакумэнты, не хвалюйцеся». Людзі пачалі пытацца: «А колькі мы будзем тут стаяць?» І вось пасьля гэтай фразы пайшла агрэсія з серыі «Колькі трэба — столькі і будзеце стаяць, вы ведалі, на што ішлі», з сэрыі «Ціханоўская забіла вашага Рамана Бандарэнку». Як бы пачалася вось такая ўжо гісторыя. І яны спачатку вырывалі людзей неяк досыць элегантна, чыста мужчын. Таксама такой вось небясьпекі, зусім дзікага страху яшчэ не было. Было ўсё неяк павольна, я б так сказала.
— А калі пачаўся дзікі страх?
— Вось ён неяк пачаўся рэзка. Ведаеце, была такая ілюзія дыялёгу з чалавекам, які ў рупар размаўляў з намі. А потым ці то каманду далі — пачалася канкрэтная зачыстка. Адпаведна, паколькі я здымала відэа, самі разумееце, у мяне быў ня ўвесь агляд пад кантролем. Калі мяне людзі ўжо зьмялі сабой, сваім бегам, я, сьвядома ці несьвядома, апынулася ў тым месцы, дзе ў выніку я схавалася.
— Я ня буду зараз апавядаць, дзе схаваліся вы, я, дарэчы, гэтага і ня ведаю. Я, шчыра кажучы, нават імя вашага ня ведаю і раскрываць яго ня буду, таму што не змагу, і разумею, чаму вы ня кажаце яго. Але, напэўна, я вас папрашу, каб вы самі патлумачылі, чаму.
— Я думаю, усё відавочна. Таму што я асабіста, зноў жа, за сябе кажу, назіраю, што не выконваецца ніводзін наогул закон, які ў нас прыняты, і Канстытуцыя. А значыць, калі я проста буду называць усё сваімі імёнамі, і сябе ў тым ліку, няма гарантыі, што заўтра я не акажуся нейкім тэрарыстам ці яшчэ кімсьці, што заўтра ня будзе заведзеная на мяне нейкая крымінальная справа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Навошта гэты зьдзек з партрэтаў забітага», — прадстаўнік Праваслаўнай царквы— У телеграм-каналах было даволі шмат аповедаў людзей, якія пабывалі на гэтай «плошчы Пераменаў». Многія зь іх дзяліліся ўражаньнямі, што мясцовыя жыхары літаральна хавалі іх у кватэрах, але сілавікі прайшліся аблавамі і выцягвалі адтуль людзей.
— Я магу сказаць тое, што бачыла я. Да дзьвюх гадзінаў начы з хвосьцікам была канкрэтна напружана, таму што нас шукалі. Мы проста ўжо самі стаміліся. Ну колькі можна? Ну раз праверылі, ну два, ну тры. Проста ўявіце: за мной зачыніліся дзьверы ў 16. Да 2 гадзін ночы была напружаная абстаноўка: яны сьвяцілі ліхтарамі, яны стукаліся, яны спрабавалі нас напалохаць, што нехта крыкне, пісьне, і гэта будзе падстава ламаць дзьверы.
— Гэта гучыць, вядома, даволі жудасна.
— 17 гадзінаў мы сядзелі як мышы. Гэта, вядома, у XXI стагодзьдзі для мяне проста сюр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 100 дзён пратэстаў – якія асноўныя паразы і дасягненьні беларускага грамадзтва? Дыскусія аналітыкаў