Актор Мікалай Стонька абвясьціў аб сваім сыходзе з Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі, пратэстуючы супраць цэнзуры. Пра гэта ён заявіў у сваім відэазвароце, перадае Tut.by.
«Я супраць цэнзуры ў тэатры. Я супраць таго ціску, які цяпер асабліва моцна выліваецца на тэатар. Я супраць таго, што цяпер пачалі спэцыяльна прыходзіць так званыя кантралёры зь Міністэрства культуры сачыць, каб ні да, ні пасьля, а ўжо тым больш падчас спэктакля не было знакаў салідарнасьці, грамадзянскай пазыцыі. Я супраць таго, што ўвесь час палохаюць закрыцьцём тэатру», — заявіў Стонька.
Мікалай Стонька нарадзіўся ў 1989 годзе ў Стаўпецкім раёне. Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў. З 2012 году працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
Раней вядучы актор Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Андрэй Новік звольніўся ў знак салідарнасьці з страйкоўцамі і звольненымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэатар у прастоі. У гэтым сэзоне спэктакляў ня будзе». Што адбываецца ў КупалаўскімАктора Ільлю Ясінскага затрымалі 15 лістапада ў Менску і моцна пабілі пры затрыманьні — спачатку ў аўтобусе, потым у аўтазаку. З РУУС Маскоўскага раёну яго даставілі ў лякарню хуткай мэдыцынскай дапамогі і шпіталізавалі зь пераломам адросткаў дзьвюх хрыбетак. У шпіталі ён прабудзе каля тыдня, зрастацца пераломы будуць паўтара-два месяцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выганяў дэманаў з амапаўцаў». Былому вядоўцу «Калыханкі» далі 9 сутак