Лідэры Зьвязу эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў, Аб’яднанай царквы хрысьціян веры эвангельскай, Аб'яднаньне хрысьціян поўнага Эвангельля зьвярнуліся да вернікаў з заклікам «узмацніць малітву за нашу краіну»:
«Маліцеся за спыненьне жорсткасьці, гвалту і кровапраліцьця, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх семʼі. Маліцеся за ўсіх людзей, за начальнікаў, каб яны мелі страх Божы і памяталі, што над імі ёсьць Вышэйшы судзьдзя, Якому мы ўсе дамо адказ. Маліцеся, каб народ зьвярнуўся праз Ісуса Хрыста да Бога і палюбіў Яго ўсім сэрцам, усёю душою і ўсім разуменьнем, і блізкага твайго, як самога сябе».
Лідэры гэтых царкоўных абʼяднаньняў Леанід Міховіч, Сяргей Цвор і Леанід Вараненка заклікалі да малітвы з постам з 18 па 20 лістапада на сходах і па дамах, а таксама ў наступныя дні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біскуп Касабуцкі: Паводзіны сілавікоў паказваюць павелічэньне страху перад народам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Навошта гэты зьдзек з партрэтаў забітага», — прадстаўнік Праваслаўнай царквы