16 лістапада праходзяць суды над затрыманымі падчас акцый пратэсту на мінулым тыдні. Сярод падсудных — журналісты. Судзьдзі трактуюць іх як удзельнікаў несанкцыянаваных акцый.
Андрэя Рабчыка асудзілі на 15 дзён арышту. Яго затрымалі ў нядзелю ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісту Андрэю Рабчыку прысудзілі 15 сутак арыштуМарыю Ярому, рэдактарку аддзелу спэцпраектаў Tut.by, асудзілі на 13 дзён арышту. Яе затрымалі ў пятніцу 13 лістапада, калі ў Менску праходзілі ланцугі салідарнасьці ў памяць пра Рамана Бандарэнку. Марыя сказала, што ня ўдзельнічала ў акцыі, а падчас абеду выйшла на вуліцу выпіць кавы.
Паводле БАЖ, сёньня за кратамі з улікам зьняволеных раней, — 24 журналісты.
- Кацярына Андрэева
- Ян Аўсеюшкін
- Яўген Бузук
- Сяргей Гадзяеў
- Алег Грузьдзіловіч
- Наста Захарэвіч
- Ігар Карней
- Кацярына Карпіцкая
- Марына Кастылянчанка
- Уладзіслаў Кулецкі
- Міхаіл Кунцэвіч
- Андрэй Ломаў
- Арцём Лява
- Кацярына Мядзьведзева
- Максім Несьцяркоў
- Раман Папкоў
- Андрэй Рабчык
- Аляксандр Сідарэўскі
- Максім Хлябец
- Раман Чмель
- Дарʼя Чульцова
- Яўген Шапчыц
- Андрэй Шаўлюга
- Марыя Ярома