Журналістку «Белсату» зрабілі падазраванай па крымінальнай справе

Кацярына Андрэева, 2018 год

Журналістка тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева (Бахвалава) патэлефанавала з РУУС і паведаміла родным, што яе прыцягваюць у якасьці падазраванай па крымінальнай справе.

Наколькі зразумелі родныя, гэта новая крымінальная справа па артыкуле 342 КК (Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Таксама а 22.00 гадзіне сьледчыя СК прыходзілі па месцы прапіскі мужа Кацярыны Андрэевай, журналіста Ігара Ільяша.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маршы памяці Рамана Бандарэнкі па ўсёй краіне, разгон, гранаты, вадамёты, больш за 1000 затрыманых. Найважнейшае за 15 лістапада