Абавязковы масачны рэжым паступова ўвядуць ва ўсёй краіне. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» сказаў галоўны санітарны доктар Аляксандар Тарасенка.
Рашэньні будуць прымаць мясцовыя ўлады.
Ён таксама сказаў, што месцаў для шпіталізацыі хворых на COVID-19 хапае.
На сёньня сьпіс рэгіёнаў з масачным рэжымам такі:
- Менск
- Гомельская вобласьць (усе раёны)
- Магілёў (Рыхтуецца рашэньне пра ўсю Магілёўскую вобласьць)
- Бабруйск (Магілёўская вобласьць)
- Асіповіцкі раён (Магілёўская вобласьць)
- Дрыбінскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Клімавіцкі раён (Магілёўская вобласьць)
- Клічаўскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Краснапольскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Крычаўскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Чавускі раён (Магілёўская вобласьць)
- Горадня
- Лідзкі раён (Горадзенская вобласьць)
- Віцебск і Віцебскі раён
- Аршанскі раён (Віцебская вобласьць)
- Браслаўскі раён (Віцебская вобласьць)
- Верхнядзьвінскі раён (Віцебская вобласьць)
- Гарадоцкі раён (Віцебская вобласьць)
- Глыбоцкі раён (Віцебская вобласьць)
- Дубровенскі раён (Віцебская вобласьць)
- Лепельскі раён (Віцебская вобласьць)
- Лёзьненскі раён (Віцебская вобласьць)
- Мёрскі раён (Віцебская вобласьць)
- Наваполацак (Віцебская вобласьць)
- Пастаўскі раён (Віцебская вобласьць)
- Полацкі раён (Віцебская вобласьць)
- Расонскі раён (Віцебская вобласьць)
- Сеньненскі раён (Віцебская вобласьць)
- Талачынскі раён (Віцебская вобласьць)
- Ушацкі раён (Віцебская вобласьць)
- Шаркаўшчынскі раён (Віцебская вобласьць)
- Шумілінскі раён (Віцебская вобласьць)
- Берасьце
- Баранавічы (Берасьцейская вобласьць)
Учора ў Беларусі афіцыйна зарэгістравалі 1248 новых выпадкаў каранавірусу, днём раней было 1167. Рэкордны прырост хворых фіксуецца чацьвёрты дзень запар. Памерлі 6 чалавек. Тэлеграм-канал «Белыя халаты» сьцьвярджае, што статыстыка новых выпадкаў і сьмерцяў заніжаная ў разы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус у сьвеце. Ізраіль закупіць 8 мільёнаў доз вакцыны, карантын у Італіі, антырэкорды ва Ўкраіне і Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля заявы Лукашэнкі лябараторыя «Synevo» спыняе тэставаньне на каранавірус