МЗС Аўстрыі выступіла з заявай з нагоды сьмерці Рамана Бандарэнкі.
«Апошнія паведамленьні пра ахвяраў паліцэйскага гвалту ў Беларусі, такія, як пра сьмерць Рамана Бандарэнкі, глыбока шакуюць. Усе падобныя дзеяньні павінны быць расьсьледаваныя, а вінаватыя прыцягнутыя да адказнасьці. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці павінны быць неадкладна спыненыя», — гаворыцца ў заяве зьнешнепалітычнага ведамства.
У падобным ключы апошнія падзеі ў Беларусі пракамэнтавалі ЗША, Нямеччына, Літва, Латвія, кіраўніцтва Эўразьвязу, ААН, «Міжнародная амністыя» і інш. ЭЗ заявіў пра гатоўнасьць пашырыць санкцыі ў дачыненьні да адказных за гвалт і рэпрэсіі ў краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасада ЗША ў Менску: «ЗША шакаваныя і занепакоеныя» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ААН заклікаюць прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у сьмерці Бандарэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ганебны вынік дзеяньняў беларускіх уладаў». Заява Эўразьвязу пра сьмерць Бандарэнкі