Былы пасол ЗША ў Беларусі Кенэт Ялавіц у камэнтары «Голасу Амэрыкі» назваў гібель Рамана Бандарэнкі «надзвычай трагічным выпадкам».
«Гэта кажа пра тое, што схільнасьць Лукашэнкі да выкарыстаньня гвалту, каб зламіць апазыцыю і шырокамаштабныя пратэсты, не спыняецца, не зьмяншаецца і нават можа ўзмацніцца.
Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта, па сутнасьці, выпрабаваньне волі апазыцыі, якая зыходзіць ад шырокіх слаёў насельніцтва Беларусі. Апошняе адметна — я ніколі не чакаў пабачыць гэта, калі быў паслом, але гэта адбылося. І гэта паказвае, наколькі зьмянілася Беларусь.
Але сумны аспэкт палягае ў тым, што сыстэма, якую Лукашэнка збудаваў ужо тады, калі я быў паслом, застаецца на месцы. Ён захоўвае кантроль над сіламі бясьпекі, узброенымі сіламі, выведкай. А цяпер пры падтрымцы Расеі ён умацоўваецца ва ўладзе і працягвае рабіць тое, што ён ведае лепш за ўсё: прымяняць гвалт і застрашваць дэманстрантаў.
Сытуацыя стала праверкай таго, як доўга сілы бясьпекі будуць заставацца яму вернымі і як доўга ў дэманстрантаў хопіць энэргіі і сілаў, каб працягваць выходзіць на вуліцы працяглы час.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Колькасьць людзей на вуліцах забясьпечвае жыцьцё палітвязьням». Шэндэровіч пра Калесьнікаву і ЛукашэнкуШто да Расеі, мы бачылі, што яны ўмяшаліся ў нагорна-карабскі канфлікт, у значнай ступені прадыктаваўшы ўмовы Армэніі і Азэрбайджану. І гэта можа паўплываць на іх бачаньне сытуацыі ў Беларусі.
Расейскія ўлады могуць прыйсьці да высновы, што сытуацыя ў Беларусі набірае абароты і павінна быць вырашана мірным шляхам. Альбо яны зробяць супрацьлеглую выснову — што сіла працуе, і Лукашэнка, каб застацца ва ўладзе, павінен працягваць сваю цяперашнюю тактыку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У самалёце нумар 1 усяго 50 месцаў, нават ня ўсе генэралы туды пасьпеюць дабегчы», — ПаротнікаўЯ спадзяюся на ўрэгуляваньне шляхам перамоў. Але я баюся, што пакуль Лукашэнка кантралюе сілавыя структуры, ён, хоць і ў аслабленай пазыцыі, але зможа ўтрымлівацца ва ўладзе.
Я аддаю належнае дэманстрантам за іх адвагу і веру, што ў канчатковым выніку яны дамогуцца посьпеху, але я думаю, што, магчыма, гэта ня здарыцца сёньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня ўсе ў пагонах сволачы і зьвяры», — былы намесьнік кіраўніка «Алмазу» аб пратэстах і гібелі БандарэнкіПасол Кенэт Ялавіц узначальваў дыпляматычнае прадстаўніцтва ЗША ў Беларусі з 1994 да 1997 году. Ён прыбыў у краіну празь некалькі месяцаў пасьля абраньня Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–лістапад 2020. Мы — сьведкі. „У мярзотнай атмасфэры пачынаеш адчуваць сябе парушальнікам“. АБНАЎЛЯЕЦЦА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасада ЗША ў Менску: «ЗША шакаваныя і занепакоеныя»