Прэсавае бюро Жузэпа Бурэля, кіраўніка дыпляматыі Эўразьвязу, выступіла з заявай, якая вінаваціць беларускія ўлады за сьмерць Рамана Бандарэнкі пасьля ягонага зьбіцьця «міліцыянтамі ў цывільным».
«[Сьмерць Рамана Бандарэнкі] — гэта абуральны і ганебны вынік дзеяньняў беларускіх уладаў, якія ня толькі непасрэдна і гвалтоўна праводзілі рэпрэсіі супраць уласнага насельніцтва, але і стварылі абставіны, у якіх могуць адбывацца такія беззаконныя гвалтоўныя дзеяньні», — гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску і іншых гарадах Беларусі ўшанавалі памяць загінулага Рамана Бандарэнкі. ФОТА і ВІДЭА«Мы чакаем ад уладаў спыненьня гвалту і перасьледу, неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх самавольна затрыманых асоб, у тым ліку палітычных зьняволеных, а таксама поўнага і празрыстага расьсьледаваньня ўсіх парушэньняў правоў чалавека і злоўжываньняў ды прыцягненьня вінаватых да адказнасьці. Эўразьвяз ужо ўвёў санкцыі супраць 55 асобаў, адказных за гвалтоўныя рэпрэсіі і запалохваньне, і гатовы ўвесьці дадатковыя», — адзначае заява прэсавага бюро Жузэпа Бурэля.